Такая розная памяць пра Другую сусветную у Беларусі, Расіі, Украіне і Польшчы
Карыкатура сярэдзіны ХХ стагоддзя на Гітлера і Сталіна
Калі і як пачалася Другая сусветная вайна? Як і з якімі акцэнтамі захоўваецца памяць пра яе? У Беларусі, Расіі, Украіне і Польшчы па-рознаму адказваюць на гэтыя пытанні. Менавіта праз гэтыя адрозненні і неабходны адкрыты міжнародны дыялог пра складанасць падзеяў таго часу.
Такім дыялогам 16 верасня 2021 года стане канферэнцыя "Ад пакта Молатава-Рыбентропа да ўварвання ў Савецкі Саюз". Між іншых экспертаў у галіне гісторыі і культуры памяці, на канферэнцыі выступяць былы міністр замежных справаў Польшчы Адам Даніэль Ротфельд, кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Антон Драбовіч, сучасная гісторык, доктар Клаўдыя Вэбер з Еўрапейскага універсітэта Віадрына, а таксама Фелікс Акерман з DHI Warsaw — NIH Warszawa.
Вы можаце загадзя накіраваць пытанні ўдзельнікам па электроннай пошце: [email protected].
Мерапрыемства арганізаванае разам з Фондам польска-нямецкага супрацоўніцтва і Нямецка-ўкраінскім форумам пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.