Talaka.org мяняе аплатную сістэму, сайт магчыма прыпыніць працу

Ілюстрацыя: Talaka.org
Ілюстрацыя: Talaka.org

Платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.org спыняе супрацоўніцтва з "Прыёрбанкам" і мяняе аплатную сістэму. У бліжэйшы час сайт магчыма часова перапыніць працу. Таму, калі вы даўно хацелі ўліцца ў якую-небудзь бадзёрую каманду аднадумцаў ці падтрымаць чыю-небудзь краўдфандынгавую кампанію — давайце ўжо, вырашайцеся, заўтра можа быць позна.

Зрэшты, па словах арганізатараў "Талакі", усё не так дрэнна. У Talaka.org ужо ёсць новы партнёр, які вядзе работы па адаптацыі сваіх сістэм пад патрэбы платформы.

"Мы стараемся, каб пераход не адбіўся на працаздольнасці платформы. Аплатны сэрвіс абяцае быць нашмат лепшым, чым цяпер, так што ў нейкай ступені мы ад таго, што адбываецца, выйграем", — пракаментавалі Еўрарадыё ў адміністрацыі Talaka.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі