Талаковы эфір. Як сабраць… 1 рубель “на глыток свежага паветра”
“Ты калі-небудзь шчыкаў за дупу АМАПаўца? А грудзьмі на амбразуру — была справа? Скакаў з воданапорнай вежы? Спальваў масты? Тады наперад!” — так Руслан Вашкевіч і Аліна Саўчанка натхняюць людзей на ўдзел у сваім праекце “грамадскага распавольвання”. Сабраць трэба… 1 рубель, і гэтая нескладаная задача ўжо выкананая на 7400%!
Краўдфандынг як арт-праект? Ахвяраваць 1 рубель як спосаб зламаць навязаныя сацыяльныя стандарты, расправіць лёгкія і адмяніць межы кантролю? Гэта нешта новае! Абмеркаваць гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё прыйшлі адзін са стваральнікаў праекта, мастак Руслан Вашкевіч і правая рука мастака Аліна Саўчанка.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.