Талаковы эфір: як сабраць 2200 рублёў, каб беларуская мова загучала на Megogo

Талаковы эфір: як сабраць 2200 рублёў, каб беларуская мова загучала на Megogo

Сёння ў Беларусі фактычна адсутнічаюць онлайн-кінатэатры, дзе можна паглядзець свежыя фільмы па-беларуску. У “офлайнавых” залах, дзякуючы актыўнасці “Кінаконга”, стужкі ў беларускай агучцы ідуць рэгулярна (хаця і не так часта, як хацелася б). Але што з онлайнам?

Каманда Gavarun_by прапануе запусціць на легальным відэасэрвісе Megogo.net раздзел, дзе будуць рэгулярна выкладвацца апошнія кінанавінкі і класіка сусветнага кіно ў беларускай агучцы. Для гэтага энтузіясты пачалі краўдфандынгавую кампанію на сайце Talaka.org. Сабраць трэба ўсяго нічога: 2200 рублёў!

Як будуць патрачаныя гэтыя грошы, і якія ёсць падводныя камяні? Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё распавёў кіраўнік праекта Павел Бычкоў.

 

Кіраўнік праекта Павел Бычкоў на Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі