Талаковы эфір: як сабраць 3000 рублёў на прэмію Альгерду Бахарэвічу
У Беларусі выходзіць шмат выдатных кніг, аднак недастаткова літаратурных прэмій, якія маглі б падтрымаць аўтараў і заахвоціць іх да далейшай творчасці. Таму каманда энтуўіястаў вырашыла стварыць першую беларускую прэмію, якую пісьменніку (ці пісьменніцы) уручаць самі чытачы. А як гэта зрабіць? Натуральна, праз краўдфандынг на сайце Talaka!
Вось толькі адзін факт выклікае неразуменне: пісьменнік, якому будзе ўручаная прэмія, вядомы загадзя! Чытачам прапануюць "скінуцца" на прэмію не абстрактнаму пісьменніку, а канкрэтнаму Альгерду Бахарэвічу, чыя кніга "Сабакі Еўропы" сёлета стала другой на прэміі Гедройца.
Гэта быў чацвёрты раз, калі Бахарэвіч бярэ другі прыз на прэміі Гедройца. Пісьменніка жартам параўноўваюць з Леанадра ды Капрыа, які шмат гадоў не мог атрымаць "Оскар". Але Карфаген мусіць быць разбураны? Пра тое, як з дапамогай Talaka выправіць самую вялікую несправядлівасць у сучаснай беларускай літаратуры, слухачам Еўрарадыё раскажа кіраўніца краўдфандынгавай кампаніі, перакладчыца Ганна Янкута.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.