Талаковы эфір. Як сабраць 5000 рублёў на ўнікальную вытворчасць рэчаў са смецця

Талаковы эфір. Як сабраць 5000 рублёў на ўнікальную вытворчасць рэчаў са смецця

Ідзя рэсайклінг-майстэрні “ТАК” узнікла на скрыжаванні дзвюх праблем. Першая: людзі з асаблівасцямі могуць і хочуць працаваць, але не маюць магчымасці. Другая: старое адзенне замест таго, каб ісці на перапрацоўку, ідзе на звалку.

“Але не ўсё смецце ― гэта смецце! ― упэўненыя стваральніцы праекта майстэрні Кацярына СавіцкаяІрына Шумская і Дар'я Яскевіч. ― Мы можам зрабіць шмат прыгожага і карыснага са старых рэчаў і даць людзям з асаблівасцямі працу ў нашай майстэрні”.

Каб стварыць сваю ўнікальную вытворчасць, Кацярына і Ірына запусцілі краўдфандынг-кампанію на сайце Talaka.org. Наперадзе тры тыдні актыўнай працы над праектам.

Сабраць трэба 5000 рублёў. Як будуць размеркаваныя гэтыя сродкі? І ўвогуле, як дзяўчаты прыйшлі да ідэі рэсайклінг-майстэрні? Абмяркоўваем гэта з Кацярынай Савіцкай і Ірынай Шумскай у жывым эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі