Талібы пагражаюць ЗША наступствамі, калі заходнія войскі не сыдуць да 31 жніўня

Марскі пехацінец ЗША каля міжнароднага аэрапорта ў Кабуле / Reuters​
Марскі пехацінец ЗША каля міжнароднага аэрапорта ў Кабуле / Reuters​

Наступствамі прыгразілі прадстаўнікі руху "Талібан" уладам ЗША і іншым заходнім краінам, калі тыя не выведуць свае войскі з Афганістана да 31 жніўня.

Афіцыйны прадстаўнік катарскага палітычнага офіса "Талібана" Махамад Сахаіл Шахін у інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу Sky News нагадаў, што менавіта гэтую дату называў як канчатковую для вываду амерыканскіх войскаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

"Гэта чырвоная лінія", — сказаў Шахін. Далейшае знаходжанне амерыканскіх войскаў талібы, паводле ягоных словаў, будуць расцэньваць як падаўжэнне тэрміну акупацыі, а "ў гэтым няма неабходнасці".

"У адваротным выпадку будуць наступствы. Гэта прывядзе да недаверу паміж намі. Калі яны маюць намер працягнуць акупацыю, то гэта выкліча адпаведную рэакцыю", — сказаў прадстаўнік талібаў.

Ён таксама пракаментаваў натоўпы мясцовых жыхароў, што хочуць з'ехаць з Афганістана. На яго думку, яны гэта робяць толькі з эканамічных прычын.

"Я запэўніваю вас, што гэта адбываецца не таму, што людзі устрывожаныя або напалоханыя. Яны хочуць жыць у заходніх краінах, таму што Афганістан — гэта бедная краіна: 70% афганцаў жывуць за рысай беднасці. Таму ўсе хочуць пераехаць на Захад, каб пачаць добра жыць", — заявіў Шахін. Ён таксама сказаў, што за талібамі "жанчыны нічога не страцяць, яны толькі пачнуць насіць хіджаб".

Талибы грозят США последствиями, если западные войска не уйдут к 31 августа
Транспартны самалёт Airbus A400 нямецкіх ВПС люфтвафэ вывез з Афганістана мясцовых жыхароў / Reuters

Між тым, паводле паведамленняў тэлеканала CNN, ЗША змянілі алгарытм допуску асоб у міжнародны аэрапорт Кабула. Цяпер сюды прапускаюць толькі грамадзян ЗША і краін NATO, а таксама ўладальнікаў грын-карт. Пры гэтым грамадзяне заходніх краін змогуць правесці з сабой толькі найбліжэйшых сваякоў.

Тым часам талібы паведамляюць, што атачылі сілы супраціву ў афганскай правінцыі Панджшэр. Гэтая паўночная правінцыя застаецца непадкантрольнай "Талібану". Праціўнікі талібаў у Панджшэры праз свае акаўнты ў сацсетках кажуць пра высокі баявы дух і гатоўнасць змагацца з радыкаламі, паведамляе ТАСС. У Панджшэры талібам супрацьстаіць да некалькіх тысяч байцоў, у тым ліку некаторыя рэгулярныя часткі ўрадавых войскаў.

15 жніўня баевікі руху "Талібан" без бою ўвайшлі ў Кабул, а прэзідэнт краіны Ашраф Гані пакінуў краіну. Па яго словах, ён гэта зрабіў, каб не дапусціць кровапраліцця. Заходнія краіны пачалі эвакуацыю сваіх грамадзян і супрацоўнікаў пасольстваў. Мноства мясцовых жыхароў таксама накіравалася ў аэрапорт, каб пакінуць краіну. Але такая магчымасць ёсць не ва ўсіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі