Таранціна знайшоў яшчэ двух падонкаў для свайго фільму
Нямецкі рэжысёр і акцёр Ціль Швайгер і нямецкая актрыса Даен Кругер здымуцца у карціне Квэнціна Таранціна "Inglorious Bastards" ("Ганебныя падонкі"). Паводле паведамлення The Hollywood Reporter, Швайгер, вядомы па фільме
"Дагрукацца да нябёсаў", выканае ролю аднаго з сябраў групы з васьмі
амерыканцаў-габрэяў, якія ваююць з нацыстамі.
Кругер жа выканае ролю нямецкай актрысы, на якую Таранціна раней планаваў Настассю Кінскі. Ён нават лётаў да яе ў Нямеччыну, аднак дамовы з Кінскі так і не падпісаў.
Раней Кругер здымалася ў фільмах "Троя" з Брэдам Пітам і "Скарб нацыі". Таксама вядома, што ў фільме "Ганебныя падонкі" здымуцца Брэд Піт, Майк Маерс і рэжысёр Элі Рот.
Свой фільм Таранціна разлічвае скончыць да Канскага кінафэсту 2009 году.
Карціна збольшага будзе рымейкам аднайменнага італьянскага фільму 1978 года Энцо Кастэлары.
Здымкі стужкі стартуюць 13 кастрычніка ў Нямеччыне.
Фота: movies.about.com