ТАСС: Беларусь не заплаціла за 32 БТР, набытыя ў Расіі ў 2015 годзе

ТАСС: Беларусь не заплаціла за 32 БТР, набытыя ў Расіі ў 2015 годзе

Беларусь пакуль не заплаціла Расіі навата аванс па кантракце на пастаўку 32 БТР-82А. Дамова была заключаная яшчэ ў верасні 2015 года. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміла крыніца ў сістэме ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Расіі з іншымі дзяржавамі.

Расійскі чыноўнік падкрэсліў, што беларускі бок не пасылаў на гэты конт ніякіх афіцыйных апавяшчэнняў.

Ён дадаў, што паводле кантракту першая партыя бронетранспарцёраў мусіла быць пастаўленая Беларусі ў другім квартале 2016 года, а другая — у другім квартале 2017 года. "Паводле наяўнай інфармацыі, грашовыя сродкі на куплю БТР-82А пакуль не вылучаныя", — дадаў чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі