Таўбкін: павага да асобы і месца, якое асоба займае, — мая ідэя
19 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — архітэктар, мастак, дызайнер Юрый Таўбкін.
Як гэта ні дзіўна, але архітэктура і дызайн могуць быць наўпрост звязаныя з… нацыянальнай ідэяй. Асабліва калі займацца сацыяльнай урбаністыкай — узаемадзеяннем чалавека і горада. І тыя падзеі, якія ад пачатку жніўня 2020 года і да сёння адбываюцца ў нашай краіне, даюць магчымасць вывучаць і аналізаваць тое, што адбываецца ў гарадах. Дакладней, паміж людзьмі ў гарадах.
Пра тое, ці могуць архітэктура і дызайн увасабляць і выяўляць нацыянальную ідэю, як гэта “архітэктурная ідэя” дапамагае людзям фармаваць сваю нацыянальную ідэю, а таксама пра тое, як варта было б змяніць выгляд беларускіх гарадоў, каб ён адпавядаў нашай нацыянальнай ідэі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юрыем Таўбкіным.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.