Тайбаксёр Гуркоў накаўтаваў афганца, Ганчаронак пабываў у “засецы” (ВІДЭА)

Байцоўскае шоў Kickboxing Empire 2 прайшло ў Лас-Вегасе 8 сакавіка. Турнір, як гэта заведзена ў ЗША, транслявалі па кабельным ТБ. Здымаць на мабільныя тэлефоны ў раёне рынгу забаранялася. Аднак некаторыя фанаты ўсё ж змаглі гэта зрабіць.

Хоць баі і праводзіліся паводле класічных правілаў амерыканскага кікбоксінгу, запрасілі на турнір і зорнага беларускага тайбаксёра Віталя Гуркова. Ён змагаўся з галандцам афганскага паходжання Хасімам Аль Дзілаві.

У сярэдзіне двубоя рэферы спыніў паядынак, зафіксаваўшы перамогу Гуркова тэхнічным накаўтам.

Яшчэ адзін Заслужаны майстар спорту Беларусі Дзяніс Ганчаронак сустракаўся з вядомым галандцам Радуанам Кайра. Відавочцы кажуць, што двубой пераўтварыўся ў сапраўдную "засеку". У другім раўндзе Ганчаронак “выключыў” суперніка хайкікам у галаву. Але неверагодным чынам Кайра падняўся і тут жа правёў некалькі знішчальных атак.

Бой нагадваў арэлі, і ў выніку суддзі далі нічыю, што ў кікбоксінгу бывае надзвычай рэдка.

Яшчэ адзін Заслужаны майстар спорту запісаў беларускамоўны ролік

Беларускі кікбаксёр Павел Турук, вядомы сваёй дзейнасцю ў галіне дапамогі бяздомным жывёлам, адабраў тытул інтэркантынентальнага чэмпіёна IKA у байца з ЗША Шона Ярбаруха.

Павел Турук і мода на беларускую мову

 

Фота Kickboxing Empire

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі