“Тэатралы”: ад камісіі па вяртанні да тэрарыстаў у парыках — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

З’яўленне “тэрарыста з фальшывым расійскім пашпартам” менавіта ў Гродне выглядае далёка не выпадковым. Ды і рэакцыя на зладжанае КДБ шоў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў і Лукашэнкі асабіста выглядае лагічнай. На гэтым фоне і на фоне пашырэння рэпрэсій унутры краіны любыя словы пра магчымасць замірэння выглядаюць марнымі і недасяжнымі мроямі. 

Ці падобная сітуацыя з “гродзенскім тэрарыстам” на пастаноўку і навошта яна была патрэбная? Што магло стаць прычынай з’яўлення звароту Сярэдзіча і ці магчымае замірэнне сёння? Ці варта чакаць, што суд у Гаазе зверне ўвагу на Лукашэнку, і якія наступствы можа гэта мець для беларускага грамадства і краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі