Тэкст года: Я на холодном стекле написал: “Нашей любви больше нет!”
Еўрарадыё сабрала ўсіх пераможцаў “Нацыянальнай музычнай прэміі”. Некаторых мы пакінулі “без каментарыяў”... Паглядзіце самі!
“Галоўная музычная інтрыга года” — менавіта так называюць дзяржаўныя СМІ вынікі “Нацыянальнай музычнай прэміі”. Трэці год запар Міністэрства культуры ды канал “СТБ”, які сёлета ўжо праславіўся конкурсам “Міс-Мінск”, вызначаюць лепшых прадстаўнікоў беларускай эстрады па выніках года. Сёлета кампетэнтнае журы выбірала пераможцаў у 20 намінацыях, спіс якіх з каментарыямі і прыкладамі можна праглядзець ніжэй.
Выніковы бланк выклаў на сваёй старонцы ў FB журналіст і стваральнік парталу experty.by Зміцер Безкаравайны:
А цяпер падрабязней амаль пра кожную:
- “Лепшая песня года”.
Намінаваліся: “Ты больше не моя” (Аляксей Хлястоў), “На Ямайку” (“Без Білета”), “Я сюда ещё вернусь” (Саша НЕМО), “Я знаю её в лицо” (Ганна Шаркунова) ды “Падал первый снег” (Іны Афанасьевай).
Выбар вельмі складаны, але перамог трэк на словы Юліі Быкавай і музыку Яўгена Алейніка ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Іны Афанасьевай. Калі ласка, знаёмцеся:
2. “Лепшы поп-выканаўца (калектыў)”. Перамагла Алёна Ланская і песня “Одинокие сердца”. Дзіўна! Атрымліваецца, ацэньвалася не агульная актыўнасць артыста цягам года, а менавіта песня... Тады ўзнікае некалькі пытанняў: дык а Іна Афанасьева што атрымала? Чаму Ланская перамагла з песняй “Одинокие сердца”, афіцыйны кліп на якую з’явіўся ў інтэрнэце яшчэ 26 кастрычніка 2012 года. Можна ж было аддаць перамогу песні "Solayoh", якую так палюбілі мільёны аматараў “Еўрабачання” па ўсім свеце.
3. “Лепшы рок-выканаўца (калектыў)”. Перамог гурт “Без билета” і зноў жа, з пазнакай “песня “Ямайка””. Калі ўлічваць, што прэтэндавалі на ганаровае званне “Рок-гурт-2013” адразу дзве песні Litesound (“Не играй с огнём” і “Сойдём с ума”) ды трэк “Дышать” у выкананні “Лермонт”, то не так усё і дрэнна. Але хацелася б і рок-гурт вызначыць.
4. “Лепшы джаз-выканаўца” — гурт Apple Tea, песня “Доброе утро”. Хм! А ў спісе намінантаў-та іншая тэма гурта — “Весна”!!! Але гэта дробязі, кветачкі былі на самой цырымоніі:
“Пачыналася ўсё з доўгага чакання, — пішуць на сваёй старонцы ў ФБ музыкі знакамітага джазавага калектыву. — На прагоне мы былі трэція, але нас ігнаравалі — саўнд-чэк праходзіў у апошніх нумароў, увогуле ўсе, апроч нас. Прычым, “праганялі” ўсіх фанаграмшчыкаў! Ім гэта навошта? Рэжысёр не знаёмы са спецыфікай жывога гучання. Ох, як гэта нас стаміла — мы сабралі інструменты і сышлі! Прычым, рэжысёр гэта адразу заўважыў і пачаў клікаць нас на сцэну, але мы гордыя, сказалі не, значыць не!”
5. “Лепшы этна-фолк-выканаўца” — аркестр ансамбля “Хорошки” з песняй “Юрьев Конь”. Хацелася б спытацца чаму песня на беларускай мове называецца па-руску, але навошта!
6. “Лепшы аўтар музыкі” — Леанід Шырын, Юрый Вашчук, кампазіцыя “Беларусь великая”. Зноў жа, неяк не суадносяцца мова назвы і пафас у ёй закладзены. Але менавіта гэты трэк гучаў як музычнае суправаджэнне падчас урачыстага салюту пасля гала-канцэрта да Дня Незалежнасці. А якую ж яшчэ музыку называць лепшай!?
7. “Лепшы аўтар словаў”. Перамагае Павел Берташ. Ён напісаў песню “Ты больше не моя”, якую цяпер выконвае Аляксей Хлястоў. Прапануем проста пачытаць тэкст:
- Ты уходила,
- С собою забрав
- Счастье несбывшихся снов.
- Сердце моё ты
- С собой забрала,
- Мне же оставив любовь
- Долго без счастья
- Любовь не живёт -
- Очень банальный сюжет.
- Я на холодном стекле написал:
- "Нашей любви больше нет!"
- Припев:
- Ты больше не моя...
- Я уже не твой...
- Лишь общие друзья
- Вспоминают нас,
- Причиняя боль
- Ты больше не моя...
- Я давно простил...
- Из сердца своего,
- Счастья пожелав,
- Просто отпустил
- (тебя...)
- Ты больше не моя!
- Время всё лечит,
- Я знаю теперь...
- Больше тебя не люблю...
- Так получилось,
- Что каждый из нас
- Выбрал дорогу свою.
- Встречи случайны...
- Отводишь глаза...
- Так уже было не раз.
- Знаешь, тебя
- Я уже не виню,
- Что не сложилось у нас.
8. “Лепшы аранжыроўшчык” — Святаслаў Пазняк, песня “Летняя” ў выкананні Іскуі Абалян. Без каментарыяў...
9. “Лепшая беларускамоўная песня”. Намінацыя — АГОНЬ! Па-першае, ці можа песня на беларускай мове перамагчы ў намінацыі “Лепшая песня года”? Калі не, то чаму тады “Лепшая беларускамоўная песня” праходзіць, як другасная намінацыя? Па-другое, за перамогу ў гэтай намінацыі сярод іншых змагаліся N.R.M. — а значыць, журы ўсё ж знаёмыя з паняццем рок-гурт (Гэта мы намякаем на прэтэндэнтаў у намінацыі “Лепшы рок-выканаўца”)! У выніку перамагла песня “Танчыць”, з чым мы шчыра віншуем гурт “ili-ili”.
10. “Лепшы музычны альбом”. Змагаліся дыскі Анатоля Ярмоленкі “Где калина цвела”, “Наше лето” гурта “Цвет Алоэ” (які, дарэчы, афіцыйна яшчэ не выйшаў) і альбом “Traukamurauka” гурта Кriwi. Першая намінацыя, дзе складана не пагадзіцца з выбарам журы.
11. “Лепшая песня (музычны альбом) для кіно, тэлебачання”. Перамагла песня “Следы Апостолов” для аднайменнага фільма “Следы Апостолов”. Словы для яе напісала Алена Ярмаловіч, а музыку Максім Алейнікаў ды Фелікс Луцкі. Выканаў кампазіцыю Валерый Дайнэка. Вось толькі падчас выступу на цырымоніі ўзнагароджання ў Валерыя выключылася “фанера” і... мікрафон. Да таго ж, артыст адразу забыў словы песні.
12. “Лепшы канцэрт года”. З усіх прэтэндэнтаў журы абрала Творчы праект “Дым над водой” Прэзідэнцкага аркестра. Хто не ведае, гэта выкананне класічных рок хітоў у аркестравай апрацоўцы.
13. “Лепшы гастрольны тур”. Тут адбылася неверагодная рэч, але перамаглі адразу дзве спявачкі Гюнэш ды Ірына Дарафеева з турамі “Что в этом сердце” ды “Як жа край наш не любіць” адпаведна. Нас здзівіла, што ў Ірыны з’явіліся канкурэнты, але гэта і добра... напэўна.
14. “Лепшы кліп года” — “Станцыя”, рэжысёр Дзмітрый Вайтэнка. Выконваюць песню гурты “У нескалдовае” і “Братья Грим”.
15. “Лепшы Журналіст (Музычны крытык)” — Таццяна Мушынская, часопіс “Мастацтва”.
16. “За ўнёсак у развіццё сучаснай музыкі” — народны артыст Беларусі Эдуард Ханок. Уважліва чытаем назву намінацыі “развіццё СУЧАСНАЙ музыкі”. Цяпер імя пераможцы: Эдуард Ханок. Можаце паўтарыць практыкаванне...
17. “За лепшую харэаграфію” — Танцавальны праект “Тренд Делюкс”.
18. “Новыя імёны” — Юлія Фомкіна. 15-гадовая спявачка з Жодзіна заняла другое месца ў фінале праекту тэлеканала “СТБ” “Поющие города”...
19. “Народны хіт”. Перамог народны ансамбль народнай песні “Верас”. Вось праўда, што за “хіт” яны выконваюць і чаму ён “народны”, застаецца таямніцай.
20. “Лепшы юны выканаўца” — Ілля Воўкаў. Хлопчык прадстаўляў сёлета Беларусь на дзіцячым “Еўрабачанні” і заняў трэцяе месца. У прынцыпе, можна штогод аддаваць гэтую намінацыю ўдзельніку Еўрапейскага песеннага конкурсу і ніхто супраць не будзе. А можа, менавіта такім чынам выбіралі і “Лепшага поп-выканаўцу”?