Тэлефонны "мінёр" замініраваў Глыбоцкі чыгуначны вакзал
Чыгуначны вакзал Глыбокага ў ноч з суботы на нядзелю стаў аб'ектам пільнай увагі праваахоўнікаў.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі, у 23.35 дзяжурная па вакзале затэлефанавала на нумар 102. Яна паведаміла, што ў 23.17 у білетныя касы вакзала невядомы чалавек па тэлефоне заявіў, што ў будынку закладзенае выбуховае прыстасаванне.
Падчас праверкі, аднак, выбуховага прыстасавання спецыялісты не знайшлі.
Выявілася, што тэлефанаваў непрацуючы 21-гадовы мясцовы жыхар. Яго затрымалі.
Фота: railwayz.info