Тэлеграм-канал палітвязня Эдуарда Пальчыса прызнаны экстрэмісцкім

Тэлеграм-канал палітвязня Эдуарда Пальчыса прызнаны экстрэмісцкім

Тэлеграм-канал палітвязня Эдуарда Пальчыса ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім. Рашэнне яшчэ 20 красавіка прыняў суд Партызанскага раёна Мінска. Згаданы тэлеграм-канал ужо ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма.

У тэлеграм-канала Пальчыса 20 тысяч падпісчыкаў. Апошняе абнаўленне на ім было ў лютым сёлета.

Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што згаданы тэлеграм-канал быў прызнаны экстрэмісцкім "па заяве УСК па горадзе Мінску". У рамках расследавання крымінальнай справы аб "масавых беспарадках" была праведзена "псіхолінгвістычная экспертыза інфармацыі, змешчанай у жніўні-лістападзе 2020 года" на тг-канале. Эксперт прыйшоў да высновы, што яны "ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізму і інфармацыю, накіраваную на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы". Пасля гэтага ў суд быў накіраваны іск, які і быў задаволены. СК нагадвае пра адказнасць за публікацыю інфармацыі са згаданага тг-канала.

Блогер Эдуард Пальчыс быў затрыманы ў верасні 2020-га. Спачатку быў пад адміністрацыйным арыштам, пасля стала вядома пра крымінальную справу. Пальчыса абвінавачваюць у "арганізацыі масавых беспарадкаў". Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем.

Жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя цяпер жыве ў Вільні разам з дачкой, якая нарадзілася 16 снежня. Палітвязень бачыў дачку толькі на фотаздымках.

Тэлеграм-канал палітвязня Эдуарда Пальчыса прызнаны экстрэмісцкім
mininform.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі