Тэлеграм-канал з наркотыкамі, які рэкламуюць трафарэтчыкі, закрыўся

Еўрарадыё/Аляксей Карпека
Еўрарадыё/Аляксей Карпека

Многія спальныя раёны Мінска распісаныя рэкламай тэлеграм-каналаў, праз якія можна купіць наркотыкі. 24 сакавіка перастала працаваць адна з такіх крамаў, на якую было падпісана больш за 1000 чалавек.

"Крама закрытая. Усім дзякуй за тое што былі з намі ў лс не флудзіце бо мы самі нічога не ведаем", — такое паведамленне замацаванае ў чаце для зносін прадаўцоў і пакупнікоў (арфаграфія захаваная).

Телеграм-канал с наркотиками, который рекламируют трафаретчики, закрылся

Удзельнікі чата цікавіліся адно ў аднаго, якія віды наркотыкаў і дзе можна набыць, расказвалі пра свой стан пад дзеяннем псіхатропаў, скідалі фота закладак. Пісаць у чат больш нельга, але ўступіць па спасылцы-запрашэнні па-ранейшаму можна.

Рэкламу тэлеграм-канала, пра які ідзе гаворка, можна ўбачыць на многіх вуліцах Мінска, у тым ліку ў мікрараёне Малінаўка. Журналісты Еўрарадыё нядаўна нават пайшлі самі замазваць яе, але камунальнікі іх апярэдзілі.

Телеграм-канал с наркотиками, который рекламируют трафаретчики, закрылся

15 сакавіка Еўрарадыё адправіла ў МУС запыт аб тым, ці робіць ведамства якія-небудзь крокі для пошуку тых, хто гандлюе наркотыкамі праз гэты тэлеграм-канал, і для яго закрыцця. Адказу мы яшчэ не атрымалі, але праца наркакрамы паралізаваная. Выдатна, калі гэта звязана з актыўнасцю супрацоўнікаў наркакантролю, і такім чынам ён дэманструе сваю здольнасць змагацца не толькі з асобнымі закладчыкамі, але і з каналамі пастаўкі наркотыкаў у Беларусь. І нават калі тэлеграм-канал закрыўся без удзелу МУС, гэта ўсё роўна добра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі