Тэракт у Квебеку: падчас стральбы ў мячэці загінулі 6 чалавек

Тэракт у Квебеку: падчас стральбы ў мячэці загінулі 6 чалавек

У канадскім горадзе Квебек падчас стральбы ў мячэці загінулі, як мінімум, 6 чалавек. Ёсць параненыя. У момант нападзення ў храме знаходзіліся дзясяткі чалавек, якія прыйшлі на вечаровую малітву, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Паліцыя заяўляе, што сітуацыя пад кантролем. Людзі з мячэці эвакуяваныя. Арыштаваныя два чалавекі. Відавочцы кажуць, што ў нападзенні ўдзельнічалі трое зламыснікаў, магчыма, што адзін з іх змог уцячы. Вядома, што ў аднаго з іх быў аўтамат Калашнікава.

Прэм'ер-міністр Квебека Філіп Куяр назваў атаку на мячэць "варварскім гвалтам" і выказаў салідарнасць сем'ям загінулых. Таксама ён заявіў, што гэта быў тэрарыстычны акт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі