Тэракт у Манчэстары, 22 загінулыя, сярод іх — дзеці (фота, відэа)

Тэракт у Манчэстары, 22 загінулыя, сярод іх — дзеці (фота, відэа)

Падчас канцэрту ў Манчэстары ў Вялікабрытаніі адбыўся тэракт, загінулі 22 чалавекі (сярод іх — дзеці), амаль 60 чалавек параненыя. Бомба выбухнула ў панядзелак каля 22.35 па мясцовым часе на “Манчэстар Арэне” на канцэрце амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ (ён якраз скончыўся). Выбух быў у зоне білетных касаў. Сама Грандэ не пацярпела. У той час на стадыёне былі каля 20 тысяч чалавек (маладых людзей, шмат школьнікаў), пачалася паніка.

Як адзначае “Бі-Бі-Сі”, паліцыя разглядае здарэнне як тэракт. Яго ўчыніў тэрарыст-смяротнік.

Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй выпусціла кароткую заяву, у якой гаворыцца аб "жахлівай тэрарыстычнай атацы". Міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі Амбер Рад назвала выбух "варварскім актам".

У сувязі з выбухам правячая ў Вялікабрытаніі Кансерватыўная партыя прыпыняе перадвыбарчую кампанію. Такое ж рашэнне прыняла і Лейбарысцкая партыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі