Тэракты ў Маскве сталі самымі гучнымі аперацыямі ІДІЛ за апошні час

Теракт в Москве

Теракт в Москве / ria.ru

На днях прапагандысцкі канал ІДІЛ "Аль-Фуркан" распаўсюдзіў 41-хвілінны аўдыёзварот Абу Хузайфа аль-Ансары. Той прызнаў адказнасць групоўкі за тэракт у Маскве 22 сакавіка і распавёў аб дзесяцігадовай гадавіне абвяшчэння "Ісламскай дзяржавы". Ён пералічыў аперацыі тэрарыстаў у розных краінах і заклікаў "самотных ваўкоў" падчас месяца Рамадан "нападаць і пераследваць крыжакоў і яўрэяў паўсюль", у тым ліку ў Еўропе, ЗША і Ізраілі.

Эксперт па тэрарызму Пітэр Нойман з Каралеўскага каледжа Лондана заявіў BILD, што гэта аўдыёпаведамленне было, перш за ўсё, напамінам іншым тэрарыстам аб тым, што ІДІЛ застаецца сілай, з якой трэба лічыцца. "Мы зноў тут", — так Нойман інтэрпрэтуе яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі