Тэрарыст Андэрс Брэйвік паступіў ва ўніверсітэт на паліталогію

Андэрс Берынг Брэйвік, які адбывае 21-гадовы тэрмін за забойства 77 чалавек у 2011 годзе, прыняты ва ўніверсітэт Осла на курс палітычных навук.

Як заявіў рэктар універсітэта Оле Петэр Отэсэн, усе вязні нарвежскіх турмаў маюць права на атрыманне вышэйшай адукацыі, калі адпавядаюць патрабаванням да абітурыентаў.

Заяву Брэйвіка для прыёму ва ўніверсітэт адхілілі два гады таму, але тады яго кваліфікацыю палічылі недастатковай. Прычыны перагляду рашэння не паведамляюцца.

Раней у Нарвегіі ўзнікла дыскусія, ці варта разглядаць заяву вінаватых у здзяйсненні гэтулькі гучных злачынстваў.

Тым часам 21-гадовы тэрмін, які Брэйвік адбывае за бойню ў моладзевым летніку на выспе Утоя, можа быць працягнуты, паведамляе ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі