Тэрарысты-смяротнікі ўзарвалі сябе каля каталіцкай царквы ў Інданэзіі
Ваенны ля царквы, дзе адбыщся выбух/ AFP
Два тэрарысты-смяротнікі ўзарвалі сябе ля каталіцкай царквы у інданезійскім горадзе Макасар, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовую паліцыю. Пацярпелі 14 чалавек. Выбух адбыўся, калі ў царкве адбывалася святочная меса, у набажэнстве ўдзельнічала шмат вернікаў.
Breaking : There has been an explosion in front of the Makassar Cathedral church, Indonesia pic.twitter.com/3qzoKAQWMS
— asean news (@Southeast_news) March 28, 2021
Адказнасць за напад пакуль на сябе ніхто не ўзяў. Улады Інданэзіі лічаць, што выбух можа быць адказам на студзеньскую контр-тэрарыстычную спецаперацыю, у выніку якой у Макасары былі забітыя двое падазраваных у дачыненні да атакі на філіпінскую царкву ў 2019 годзе. Тады ў выніку двух выбухаў загінулі 20 чалавек, піша "Новая газета".
Атака на каталіцкую царкву не першая ў Інданезіі. Серыя выбухаў адразу ў трох цэрквах была здзейснена ў траўні 2018 года ў інданэзійскім горадзе Сурабая. Тады загінула больш за 30 чалавек. Улады абвінавацілі ў атацы мясцовую ісламісцкую арганізацыю, звязаную з "ІД".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.