Тэрыторыю вакол ізалятара на Акрэсціна забудуюць новымі дамамі
Паміж станцыямі метро “Грушаўка” і “Міхалова” пабудуюць новае жыллё. У кварталах мусяць з’явіцца дзіцячыя садкі і школы. Прыватны сектар, паводле праекта, часткова захаваецца.
Паводле праекта, тры чвэрці прыватнага сектара будзе знесена і на яго месцы маюць пабудаваць амаль 600 тысяч квадратных метраў жылля ў шматкватэрных дамах вышынёй ад 9 да 23 паверхаў. Таксама з раёна вынясуць некаторыя прадпрыемствы і пабудуюць дзіцячыя садкі, школы, амбулаторыі.
Акрамя таго, у межах праектавання знаходзіцца сумнавядомы комплекс “спецыяльнага прызначэння” ў 1-м завулку Акрэсціна: ізалятар часовага ўтрымання і цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. У перспектыве яго таксама вынесуць з Мінска, але пакуль пакідаюць на ранейшым месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.