Tik Tok забароніць карыстацца праграмай падлеткам пасля 22:00

TikTok забароніць карыстацца праграмай падлеткам пасля 22:00
TikTok ўводзіць функцыю Wind Down, з дапамогай якой абмяжуе выкарыстанне мабільнай праграмы падлеткамі ва ўзросце да 16 гадоў пасля 22:00.
"Калі падлетак малодшы за 16 гадоў адкрые TikTok пасля 22:00, у яго стужцы рэкамендацый адкрыецца поўнаэкраннае апавяшчэнне з заспакаяльнай музыкай, якое нагадвае пра неабходнасць адпачыць", – гаворыцца ў прэс-рэлізе TikTok.
Калі падлетак працягне выкарыстоўваць TikTok пасля першага напамінання, ён атрымае другое паведамленне, якое складаней адхіліць.
TikTok таксама не будзе адпраўляць push-паведамленні непаўналетнім карыстальнікам ў начны час, гэтую наладу змяніць будзе немагчыма.
TikTok запусціць і іншыя інструменты, якія дапамогуць бацькам кантраляваць выкарыстанне праграмы іх дзецьмі.
Так, у "Сямейных наладах" з'явіцца функцыя, якая абмяжуе доступ падлеткаў да TikTok ў пэўны час сутак, напрыклад, ноччу або ў навучальныя гадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.