Толькі праз месяц: паспрабавалі запісацца на ПЛР-тэст для выезду за мяжу

Чарга па тэст / Еўрарадыё
Чарга па тэст / Еўрарадыё

Ахвотныя здаць ПЛР-тэст на каранавірус і антыцелы выстройваліся ў гіганцкія чэргі ў паліклініках. Калі нават чалавек і не быў хворы на COVID-19, адстаяўшы ў такой чарзе, ён шматразова памнажаў свае шанцы падхапіць інфекцыю.

Але 16 лістапада Мінздароўя абвясціла, што сутыкнулася з неабходнасцю мабілізаваць усе рэсурсы для правядзення ПЛР-тэстаў на COVID-19. "Для гэтых мэт перапрафілююцца ўсе лабараторыі, на базе якіх могуць выконвацца гэтыя даследаванні", — заявілі ў ведамстве. Гаворка ідзе як пра дзяржаўныя лабараторыі, так і пра прыватныя.

А дзе цяпер зрабіць ПЛР-тэст тым, каму ён трэба для выезду за мяжу? Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці рэальна цяпер у Беларусі запісацца на ПЛР-тэст.

РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі

Только через месяц: попробовали записаться на ПЦР-тест для выезда за границу

Выехаць за мяжу дапаможа РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у якім можна зрабіць адпаведны ПЛР-тэст. Але раней за 11 снежня не плануйце сваю паездку: менавіта ў гэты дзень найбліжэйшы свабодны запіс. Колькі каштуе такі тэст, даведацца на сайце не атрымалася: укладка "Кошт паслуг" проста не рэагуе на націсканне.

Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя

Только через месяц: попробовали записаться на ПЦР-тест для выезда за границу

У Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя вас пратэсціруюць за 35 рублёў 56 капеек. На сайце ўстановы мы даведваемся, што паслуга ўсё яшчэ актуальная, аднак, каб яе атрымаць, давядзецца пачакаць яшчэ даўжэй: найбліжэйшы свабодны запіс у электроннай чарзе — 14 снежня.

Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі

Только через месяц: попробовали записаться на ПЦР-тест для выезда за границу

У Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ўсё яшчэ больш сумна: там і ПЛР-тэст даражэйшы на 1 рубель і 2 капейкі, і прайсці яго можна не раней за 31 снежня.

МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Только через месяц: попробовали записаться на ПЦР-тест для выезда за границу

У МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ПЛР-тэсты ўсё яшчэ робяць. Але, як кажуць, хто не паспеў, той спазніўся: запіс часова прыпынены. Пра гэта гаворыцца на сайце ўстановы.

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя

Только через месяц: попробовали записаться на ПЦР-тест для выезда за границу

На сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ніякай аб'явы пра прыпыненне рэгістрацыі няма, аднак зрабіць гэта не дазваляе сама форма анлайн-рэгістрацыі. Сайт прапануе паспрабаваць пазней. Рандомны выбар даты выезду не прывёў ні да якіх вынікаў.

Прыватны выпадак

Адзіная прыватная лабараторыя, якая да нядаўняга аказвала платныя паслугі па ПЛР-даследаванні, — "Сінэва". З 16 лістапада там часова перасталі рабіць ПЛР-тэсты "з тэхнічных прычын". Гэта адбылося пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў некаторых лабараторыях цана даследавання на COVID-19 дасягае "300 рублёў за адзін тэст" і людзі бягуць у гэтыя лабараторыі, чым "ствараюць псіхоз у грамадстве".

А што ў іншых прыватных лабараторыях? Тэсты на антыцелы, напрыклад, можна прайсці ў SYNLAB і "Інвітра". Магчыма, пасля мабілізацыі Мінздароўя там можна прайсці і ПЛР-тэст?

Не. У прыёмных абедзвюх лабараторый нам адказалі, што "такога распараджэння пакуль не паступала".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі