Топ-мэнэджара life:) пакаралі 8 гадамі калоніі за “зліў дадзеных”

Арцём Воўна / скрыншот з відэа ГУБАЗіКа
Арцём Воўна / скрыншот з відэа ГУБАЗіКа

Арцёма Воўну, топ-мэнэджара мабільнага аператара life:) пакаралі 8 гадамі калоніі узмоцненага рэжыму за “зліў дадзеных”.

Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за “распальванне іншай сацыяльнай варожасці”, “незаконнае збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці” і “неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй”.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Але праваабаронцы “Вясны” паведамляюць, што з Арцёма Воўны яшчэ спагналі штраф 13 тысяч рублёў на карысць пацярпелым, меркавана, сілавікам і чыноўнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі