Топ самых папулярных фраз Лукашэнкі для апісання першага сексу
Reuters
На мінулым тыдні людзі дзяліліся ўражаннямі аб сваім першым сексе, апісваючы яго цытатамі з прамоў Аляксандра Лукашэнкі. На аснове адказаў на апытанне Еўрарадыё склала топ-5 самых папулярных і непапулярных фраз кіраўніка краіны, якімі людзі апісвалі свой першы секс.
Топ-5 самых папулярных фраз
"Я парламент ператрахіваў і ператрахіваць буду" — 11,5% галасоў.
"Трэба раздзявацца і працаваць" — класічны варыянт апынуўся на другім месцы з 9,4% галасоў.
"Жэстачайшэ" — коратка і ясна, трэцяе месца з 8,5% галасоў.
"Юлія Уладзіміраўна, як вам мая каўбаска?" — пытанне, калісьці са спачуваннем зададзенае Аляксандрам Лукашэнкам тагачаснай кіраўніцы ўкраінскага ўрада Юліі Цімашэнка, заняло чацвёртае месца з 8% галасоў.
"Я вельмі люблю гуляць у футбол, хакей, але часцей гуляю адзін" — варыянт, здольны выбіць слязу ў любога, заняў ганаровае апошняе месца ў топе з 7,6% галасоў.
Топ-5 самых непапулярных фраз
"Кожны грамадзянін хоць неяк павінен прыхінуцца да селяніна" — варыянт, які прапануе любоў да бліжняга свайго, набраў усяго 1,1% галасоў.
"Ешце на здароўе, гэта вельмі карысна" і "Маўчы і нікому не кажы, а то зноў крызіс выклічаш" — тэматычна паміж сабой падобныя варыянты падзялілі другое месца з 1,4% галасоў.
"Маё стаўленне да жанчыны значна лепшае і вышэйшае, чым да мужыка. Мы рабілі гэта мэтанакіравана, пад маім жорсткім ціскам" — 1,5% галасоў.
"Ротарная жняярка — гэта не абмалот" — фраза, якая стала мемам і абазначэннем малазразумелых шматслоўных прамоў (здавалася б, прычым тут першы секс), набрала ўсяго 1,7% галасоў.
"Беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга" і "Не дазволім нас нахіляць", два самыя аптымістычныя выказванні пра Беларусь і беларусаў, падзялілі пачэснае апошняе месца з 1,8% галасоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.