"Тотэнхэм" разграміў "Сток Сіці" і наблізіўся да "Лестэра" (відэа)

"Тотэнхэм" разграміў "Сток Сіці" і наблізіўся да "Лестэра" (відэа)

У англійскай Прэм'ер-лізе барацьбу за чэмпіёнства вядуць толькі дзве каманды, астатнія — адсталі. У апошнім матчы 34-га тура "Тотэнхэм" разграміў у гасцях "Сток Сіці" (4:0) і адстае ад "Лестэра", які па-ранейшаму лідыруе, на 5 ачкоў. "Лестэр" страціў два ачкі, калі ў хатнім паядынку згуляў унічыю 2:2 з "Вэст Хэмам". Турнірную табліцу Прэм'ер-лігі гл. тут.

Адзначым, што лепшым бамбардзірам Прэм'ер-лігі стаў нападаючы "Тотэнхэма" Хары Кейн, у яго 24 забітыя мячы. У матчы з "Сток Сіці" ён вызначыўся двойчы. На рахунку форварда "Лестэра" Джэймі Вардзі 22 мячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі