Тозік: Ад Еўрабачання адмаўляцца не будзем

Беларусь не будзе адмаўляцца ад удзелу ў еўрапейскім песенным конкурсе “Еўрабачанне”. Пра гэта ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё паведаміў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік. Ён адзначыў, што калі Расія ўсё ж арганізуе ўласны альтэрнатыўны конкурс “Галасы Еўразіі”, то наша краіна паўдзельнічае і ў ім.



Нагадаем, старшыня парламенцкай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Уладзімір Пузырэўскі звярнуўся да ўраду з прапановай адмовіцца ад “Еўрабачання”.



“Конкурс песні “Еўрабачанне” з года ў год усё больш палітызуецца. Рашэнні прымаюцца пад уплывам палітычных амбіцый. Галасаванне многіх краін не ставіць на першае месца прафесіяналізм выканання, а ажыццяўляецца пад уплывам палітычных пераваг. Акрамя таго, у Еўропе адбываецца размыванне межаў паміж мужчынам і жанчынай, што прыводзіць да заняпаду традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і з'яўляецца сур'ёзным ударам па традыцыйных грамадскіх адносінах. Усё гэта ў канчатковым выніку прывядзе да дэмаграфічнай катастрофы”, — прыводзіць словы дэпутата “Комсомольская правда в Беларуси”.



Замест “Еўрабачання” Уладзімір Пузырэўскі прапануе падтрымаць расійскіх парламентарыяў у іх жаданні стварыць альтэрнатыўны конкурс “Галасы Еўразіі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі