Траціна беларусаў за вайну: як такое можа быць — эфір з Астапенем
Пра тое, што беларусы — мірныя людзі, спяваецца нават у дзяржаўным гімне Беларусі. І ў адрозненне ад расіян, якія заўжды радыя “паўтарыць”, беларусы, калі размова была пра вайну, заўжды былі за тое, каб “больш ніколі”. Нібыта. Сацыялагічнае даследаванне сведчыць, што не ўсё так проста і адназначна з міралюбствам беларусаў.
Што думаюць беларусы пра вайну ва Украіне праз два месяцы пасля нападу на гэтую краіну Расіі? Як, на думку беларусаў, павінна ў гэтай сітуацыі паступаць наша краіна? Ці падтрымліваюць міралюбныя беларусы дзеянні расійскіх вайскоўцаў ва Украіне і якіх наступстваў вайны чакаюць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.