Траіх магілёўцаў асудзілі на калонію за "павешаных" лялек з тварамі чыноўнікаў

Траіх магілёўцаў асудзілі на калонію за "павешаных" лялек з тварамі чыноўнікаў

Рэальныя тэрміны атрымалі магілёўцы Вольга Клімкова, Сяргей Скок і Максім Сяргеенка, якіх прызналі вінаватымі ў злосным хуліганстве і абразе прэзідэнта, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Закрыты суд над імі адбыўся ў Круглым. 19 красавіка суддзя Дзмітрый Сасноўскі прысудзіў Клімковай і Скоку па 3,5 года, Сяргеенку — тры гады калоніі агульнага рэжыму. Клімкова і Скок былі пад вартай з лістапада 2020-га, Сяргеенку начамілі кайданкі ў зале суда.

Дзяржаўны абвінаваўца Арцём Налівайка патрабаваў даць кожнаму па пяць гадоў зняволення.

Магілёўцаў вінавацілі ў тым, што яны зрабілі шэсць роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", вывесілі іх на мастах, сфатаграфавалі і апублікавалі здымкі ў інтэрнэце. 

У лістападзе 2020-га МУС паведамляла, што затрымала восем магілёўцаў. Яны зрабілі шэсць роставых лялек з тварамі чыноўнікаў і павесілі гэтыя манекены ў петлях на пуцеправодах каля вёсак Вільчыцы і Любуж Магілёўскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі