Трамп і Зяленскі рэзка пагаварылі ў жывым эфіры

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / france24.com
28 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Белы дом на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Паміж кіраўнікамі дзяржаў адбылася вострая гутарка, якую транслявалі ў жывым эфіры. трамп у прысутнасці журналістаўз абвінаваціў Зяленскага ў непавазе і запатрабаваў падзякі за падтрымку, якую Штаты аказалі падчас цяперашняй вайны. Таксама ён заявіў прэзідэнту Украіны: "Вы ставіце пад пагрозу жыццё мільёнаў людзей. Вы рызыкуеце развязаць Трэцюю сусветную вайну".
Прэзідэнт ЗША заявіў, што ў Зяленскага няма картаў, каб нечага патрабаваць — усе карты ў руках у ЗША. У адказ на гэта прэзідэнт Украіны заявіў, што ён прыехаў не гуляць у карты.
Зяленскі заклікаў Трампа "не ісці на кампрамісы з забойцам", маючы на ўвазе Уладзіміра Пуціна. У адказ той заявіў, што займае нейтральную пазіцыю наконт гэтай вайны. "Я і за Украіну, і за Расію", — падкрэсліў ён.
Таксама Трамп з'едліва выказаўся пра вонкавы выгляд украінскага прэзідэнта, які быў у кофце з гербам Украіны, а не ў дзелавым гарнітуры. Раней Зяленскі ўжо неаднаразова заяўляў, што апранецца ў адпаведнасці з этыкетам, калі закончыцца вайна.
Сварка паміж Трампам і Зяленскім скончылася адменай сумеснай прэс-канферэнцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.