"Транснафта" даставіць у Беларусь у сакавіку 208 тысяч тон нафты

"Транснафта" даставіць у Беларусь у сакавіку 208 тысяч тон нафты

Кампанія "Транснафта" аформіла на сакавік прапампоўку ў Беларусь 208 тысяч тон нафты ад расійскіх кампаній. Пры гэтым заявак было пададзена на аб'ём амаль у два разы большы. Такія лічбы назваў афіцыйны прадстаўнік "Транснафты" Ігар Дзёмін.

"На "Нафтан" аформленыя даручэнні на 177 тысяч тон, на Мазыр — на 31 тысячу тон", — цытуе яго словы інфармагенцтва ТАСС.

Асноўныя расійскія нафтавыя кампаніі з 1 студзеня спынілі пастаўкі сыравіны ў Беларусь. На пачатку года пастаўкамі нафты занялася кампанія "Сафмар". На сакавік Беларусь дамовілася пра пастаўкі нафты яшчэ з пяцю невялікімі расійскімі кампаніямі. Іх назвы не абвяшчаюцца. Таксама афіцыйны Мінск дамовіўся пра закупку нафты з Азербайджанам. 

Плануецца, што ў сакавіку Беларусь атрымае каля 1 мільёна тон нафты. Гэтага аб'ёму хапае на 50-адсоткавую загрузку беларускіх НПЗ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі