Транснафта прапанавала Беларусі знізіць тарыфы на транзіт нафты ў 2017 годзе

Транснафта прапанавала Беларусі знізіць тарыфы на транзіт нафты ў 2017 годзе

Расійская кампанія "Транснафта" накіравала Беларусі свае прапановы наконт павелічэння тарыфаў на транзіт нафты па нашай тэрыторыі.

Па словах прэс-сакратара "Транснафты" Ігара Дзёміна, якія перадае interfax.by, расійская кампанія лічыць эканамічна абгрунтаваным павысіць тарыфы на паслугі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на 5,8%, а ААТ "Полацктранснафта Дружба" — на 11,76%.

Перад гэтым беларускі бок паведаміў, што з 1 студзеня 2017 года плануе павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты па сваёй тэрыторыі на 20,5%.

Дзёмін удакладніў, што "Транснафта" даслала кожнай з беларускіх кампаніяў "Экспертнае заключэнне" наконт ставак тарыфаў на паслугі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі