Транспартны калапс у адным з раёнаў Мінска (фота)
Ён узнік з-за праблемаў з электрычнасцю. (АБНОЎЛЕНА)
У "Зялёным Лузе" сёння раніцай не працавалі святлафоры, спыніліся тралейбусы і трамваі, паведамляюць карыстальнікі твітара. На здымку зверху відаць, як тралейбус перакрыў рух у раёне Лагойскага тракту.
Як паведамляе МНС, у 8.43 адбыўся абрыў кабеля на падстанцыі "Зялёны луг". З-за гэтага знікла электрычнасць у раёне вуліц Гамарніка, Лагойскі тракт, Мірашнічэнка, Кальцова, Шырокая, Карбышава, Цікоцкага. Спыніўся грамадскі транспарт — 9 тралейбусных і 4 трамвайныя маршруты. На месцы працуюць аварыйныя брыгады. Аднак пазней МНС, як і "Белэнерга", паведаміў пра адключэнне высокавольтнай лініі.
"Белэнерга": У Мінску адключылася высокавольтная лінія
Здымкі з твітара.