Трасу Мінск-Гродна заваліла свінымі тушамі (фота)
Трасу, заваленую свінымі тушамі, можна было назіраць сёння каля Скідаля. Падрабязнасці трагікамічнага здарэння паведамляе gaigrodno.by.
Каля 9-й гадзіны раніцы з боку Скідаля па трасе Мінск-Гродна ехаў грузавік "Ман", які вёз свіныя тушы і субпрадукты на перапрацоўку. Нечакана на пешаходным пераходзе з правага боку перад аўтамабілем з'явілася пенсіянерка на ровары. Кіроўца затармазіў, і змесціва кузава вывалілася на дарогу.
Наезду пазбегнуць не ўдалося. Жанчына пры ДТЗ атрымала пералом нагі і была шпіталізаваная. Эксперты высвятляюць, пад якім вуглом яна перасякала праезную частку.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына не злезла з ровара, калі перасякала праезную частку дарогі.