Траянскі конь з'ехаў? Гаворка пра ўкраінскі погляд на “Захад-2017” (відэа)
Украінцы былі аднымі з самых гучных праціўнікаў сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2017”. Ва Украіне для вучэнняў прыдумалі прыгожую метафару — "траянскі конь". Расійскія войскі на тэрыторыі Беларусі адназначна разглядаліся як пагроза. Вучэнні публічна асудзіў украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка.
20 верасня вучэнні скончыліся, на наступны дзень расійскія войскі пачалі пакідаць Беларусь. Ці значыць гэта, што пагроза мінула і "траянскага каня" вырашылі звезці, не раскрыўшы яго небяспечнага нутра? Абмеркавалі гэта з супрацоўнікамі кіеўскага Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення.
Гасцямі студыі Еўрарадыё былі двое намеснікаў дырэктара Цэнтра. Міхаіл Самусь спецыялізуецца на міжнародных пытаннях. Уладзімір Копчак працуе выпускаючым рэдактарам аналітычнага бюлетэня “Выклікі і рызыкі” і каардынуе рэгіянальны праект ЦДВКР “Сектар бяспекі Украіны”.