Трэнер Віктар Ганчарэнка можа вярнуцца ў расійскую “Кубань”

Трэнер Віктар Ганчарэнка можа вярнуцца ў расійскую “Кубань”

Новым трэнерам расійскага футбольнага клуба “Кубань” можа стаць беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, які пачынаў сваю кар’еру ў БАТЭ. Пра верагоднасць яго прызначэння пішуць расійскія спартовыя СМІ. 38-гадовы спецыяліст з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на гэтую пасаду.

На сёння Ганчарэнка працуе ў трэнерскім штабе Леаніда Слуцкага ў ЦСКА. Раней ён быў галоўным трэнерам “Кубані” ў 2013-2014 годзе, адкуль быў звольнены са скандалам, нягледзячы на падтрымку гульцоў і відавочныя поспехі клуба.

Учора стала вядома, што настаўнік гэтай каманды Сяргей Ташуеў пакінуў пасаду галоўнага трэнера па ўласным жаданні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі