Трэнера моладзевай зборнай Беларусі па хакеі могуць асудзіць на 5 гадоў

На мінулым тыдні ў Гомелі праваахоўнымі органамі быў затрыманы трэнер моладзевай (U-20) зборнай Беларусі па хакеі Дзмітры Краўчанка. Па словах начальніка РУУС Навабеліцкага раёна горада Дзмітрыя Шваева, інцыдэнт адбыўся ўвечары мінулага панядзелка ў адным з бараў. Пасля званка працаўніцы бара, якая паведаміла аб бойцы паміж наведвальнікамі, на месца здарэння выехаў нарад міліцыі.

Краўчанка быў затрыманы і арыштаваны за хуліганства па артыкуле “грубае парушэнне грамадскага парадку з выключным цынізмам”. Ён прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. У сераду "справа Краўчанкі" атрымала іншы ход.

Яна перададзена ў пракуратуру Навабеліцкага раёна і перакваліфікавана. Цяпер, паводле артыкулу “супраціў супрацоўніку міліцыі, спалучаны з ужываннем гвалту”, трэнеру пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў...

Такім чынам, вымушаныя змены адбыліся і ў трэнерскім складзе моладзевай зборнай. На міжнародным турніры "World Junior A Challenge", які пройдзе ў Канадзе 5—11 лістапада, Андрэю Расольку будзе дапамагаць Аляксандр Андрыеўскі.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі