Каля аўтавакзала ў Браславе паставілі драўляных кароваў (фота)
На стварэнне трох драўляных скульптураў пайшло 500 тысяч рублёў.
Як піша kraj.by са спасылкай на чыноўнікаў райвыканкама, скульптуры ўсталявалі 22 траўня. Яны цалкам выкананыя з дрэва ў натуральную велічыню каровы. Аўтарамі скульптураў выступілі мясцовыя настаўнікі працы.
Чыноўнікі кажуць, што драўляныя каровы былі створаныя "па рэкамендацыі старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргея Шматава".
Фота — kraj.by