Трое глуханямых мінчукоў выкрадалі людзей, каб рабаваць іх і прымушаць працаваць

Крымінальны кодэкс Беларусі / СК
Крымінальны кодэкс Беларусі / СК

Трое глуханямых мінчукоў абвінавачваюцца ў разбоі, вымагальніцтве і выкраданні людзей, паведамляе пракуратура.

З інтэрвалам у некалькі дзён злачынцы выкралі двух мужчын, якія таксама маюць парушэнні мовы і слыху. Абодва пацярпелыя былі гвалтоўна дастаўленыя ў склеп гаража. Спачатку іх збівалі і рабавалі, затым прымушалі прадаваць сувенірную прадукцыю.

Двое абвінавачаных, якім 27 і 30 гадоў, у цяперашні час знаходзяцца пад вартай, трэці ў вышуку.

Іх дзеянні кваліфікаваныя па п. 3, 4, 6, 7 ч. 2 арт. 182, ч. 2 арт. 207 і ч. 3 арт. 208 КК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі