Трох чалавек у Германіі асудзілі за экспарт люксавых аўто праз Беларусь у Расію

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Франкфурце-на-Одэры трох мужчын асудзілі на турэмнае зняволенне за экспарт соцень люксавых аўтамабіляў праз Беларусь у Расію, перадае DW.

Суд налічыў у іх 430 парушэнняў Закона аб знешнім гандлі.

У Еўрасаюзе дзейнічаюць санкцыі на пастаўку люксавых аўто ў Расію. Тым не менш з сакавіка 2022-га па сакавік 2024 года мужчыны прадавалі аўтамабілі ў аўтасалоне ў Дальвіц-Хопегартэне. Мытнікам яны заяўлялі, быццам машыны адпраўляюцца ў Беларусь.

Дваім абвінавачаным прысудзілі па шэсць гадоў пазбаўлення волі, трэцяму — чатыры гады. Прыбытак ад забароненых здзелак на суму амаль 30 мільёнаў еўра будзе канфіскаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі