Тры чалавекі пацярпелі пры аварыі ў Шумілінскім раёне
Аварыя, у якой пацярпелі тры чалавекі, адбылася 25 красавіка каля 18-й гадзіны на гравійнай аўтадарозе каля вёскі Забор'е Шумілінскага раёна, паведамляе прэс-служба МУС.
29-гадовы жыхар Шуміліна не справіўся з кіраваннем аўтамабіля "Renault Megane Scenic". Машына з'ехала ў левы кювет і перакулілася.
Пры здарэнні былі траўмаваныя кіроўца аўто і два пасажыры — 47 і 32 гадоў. Іх даставілі ў Шумілінскую лякарню.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ні кіроўца, ні пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Падчас ДТЗ трох удзельнікаў выкінула з салона машыны, а чацвёртага дэблакавалі супрацоўнікі МНС.