Тры футбалісты беларускай зборнай не атрымалі візы ў Паўночную Ірландыю
Віталь Лісаковіч
Тры футбалісты зборнай Беларусі не змогуць паўдзельнічаць у матчы Лігі Нацый у Паўночнай Ірландыі.
Віталь Лісаковіч, Валерый Бачароў і Павел Савіцкі не атрымалі візы.
"Не далі яе, што я тут магу зрабіць? Усім хлопцам далі, акрамя нас траіх. Бывае", — перадае словы Лісаковіча дзяржаўны тэлеканал "Беларусь 5".
Пытанне з візамі для беларускіх футбалістаў было надзвычай важнае. Вялікабрытанія, ад якой залежыць выдача візаў, увяла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за падтрымку расійскай агрэсіі. Калі б брытанскі ўрад не выдаў візы, матч давялося б пераносіць на кантынент. Урэшце пытанне было залагоджанае.
Матч зборных Беларусі і Паўночнай Ірландыі ў рамках Лігі Нацый прызначаны на 15 лістапада. А 18-га беларускія футбалісты будуць гуляць са зборнай Балгарыі.
Дарэчы, напярэдадні галоўны трэнер зборнай Карлас Алос выклікаў Савіцкага на лістападаўскі збор нацыянальнай каманды. Выглядае, што дапамагчы зборнай Савіцкі зможа толькі ў Балгарыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.