Тры гады таму загінуў Павел Шарамет: у Мінску ўшанавалі памяць журналіста
У Мінску ўшанавалі памяць журналіста Паўла Шарамета, які роўна тры гады таму загінуў у Кіеве. На Паўночных могілках, дзе знаходзіцца яго магіла, сабраліся сваякі і калегі, каб ускласці кветкі.
Беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля. Паліцыя кваліфікуе яго гібель як наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх людзей.
За тры гады ўкраінская паліцыя так і не здолела раскрыць злачынства.