Турэцкі народ упершыню выбірае прэзідэнта краіны
На высокую пасаду прэтэндуюць тры кандыдаты, уключаючы дзеючага прэм’ера Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
Калі ніхто з кандыдатаў не набярэ болей за палову галасоў, то 24 жніўня пройдзе другі тур галасавання.
Эрдаган займае пасаду прэм’ера з 2003 году, і болей не можа ачольваць кабінет міністраў. Ён абвясціў, што ў выпадку перамогі будзе дамагацца змянення канстытуцыі, каб у прэзідэнта было болей улады.
Турцыя — парламенцкая рэспубліка, і прэзідэнт у ёй з’яўляецца ў значнай ступені цырыманіяльнай фігурай. Раней яго выбіраў парламент, а не грамадзяне краіны.
Фігура Эрдагана ў турэцкай палітыцы даволі супярэчлівая. З аднаго боку, ёсць шмат прыхільнікаў яго эканамічных рэформаў, а з іншага — ёсць шмат крытыкаў жорсткага стылю кіравання і адданасці ісламу.
Супернікі Эрдагана — менш вядомы дыпламат Экмеледдзін Іхсаноглу, а таксама курдскі палітык Селяхаццін Дэмірташ, перадае ВВС.