Турэцкія пратэстоўцы вярнуліся на плошчу Таксім
Некалькі соцень чалавек ізноў сабраліся на плошчы Таксім у цэнтры Стамбула ў ноч на аўторак, пасля таго як турэцкая паліцыя адкрыла да яе доступ.
Як перадае ВВС, паліцыянты, якія раней блакавалі падыходы да плошчы, цяпер дзяжураць па яе перыметры.
У панядзелак у Турцыі прайшоў аднадзённы страйк прафсаюзаў. Удзельнікі адной з акцый спрабавалі прайсці маршам па плошчы Таксім, аднак, убачыўшы паліцэйскае ачапленне, зладзілі сядзячы страйк.
Раней віцэ-прэм'ер Турцыі Бюлент Арынч заявіў, што дзеянняў паліцыі не дастаткова для таго, каб сцішыць пратэстоўцаў. Па яго словах, для задушэння пратэсту ў найбуйнейшых гарадах краіны ўлады выкарыстаюць войскі.
Фота — thegreatkladderadatsch.blogspot.com