Turkish Airlines падоўжыла адмену рэйсаў Стамбул-Мінск да 30 чэрвеня

Turkish Airlines падоўжыла адмену рэйсаў Стамбул-Мінск да 30 чэрвеня

Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines зноў падоўжыла адмену рэйсаў са Стамбула ў Мінск і назад — цяпер да 30 чэрвеня ўключна.

Гэты маршрут пралягае над рэгіёнамі Украіны, у якіх ідзе вайна, таму яны закрытыя для пралёту грамадзянскіх самалётаў.

Праз санкцыі, раней уведзеныя супраць Беларусі і кампаніі "Белавія", Стамбул застаецца адным з нямногіх хабаў, праз які беларусы могуць паляцець у еўрапейскія краіны. "Белавія" лятае туды, абмінаючы небяспечны рэгіён. Палёт пры гэтым доўжыцца каля 6,5 гадзіны замест звычайных чатырох.

19 красавіка беларуская авіякампанія адкрыла чартарную праграму ў Турцыю рэйсам да Анталіі. А з 30 траўня адкрываюцца рэйсы на курорт Бодрум: яны будуць адбывацца 1 раз на 10 дзён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі