Турыст-экстрэмал пасядзеў на вялізным кракадзіле (відэа)
Турыст-экстрэмал пасядзеў на вялізным кракадзіле. Здарэнне адбылося ў Аўстраліі ў Нацыянальным парку Чарльза Дарвіна. Як піша брытанскае выданне Daily Mail, 22-гадовы Нільс Джэнсан зрабіў гэта дзеля сумеснага фота (і відэа) з драпежнікам, вага якога складае 650 кг, а даўжыня — амаль 5 метраў.
Малады чалавек (ён, дарэчы, біёлаг паводле адукацыі) пайшоў на хітрасць. Спачатку ён прыцягнуў увагу кракадзіла трупам невялікага кенгуру. Пакуль драпежнік быў заняты здабычай, датчанін двойчы на яго сядаў (палічыў, што першае фота аказалася няўдалым, і паўтарыў трук).