Турыстам у Беларусі прапануюць жыць у партызанскіх зямлянках

Туркомплекс "Партызанскі рух Налібоцкай пушчы" / прэс-служба Мінлясгаса
Турысты ў Беларусі могуць пажыць у партызанскіх зямлянках у Налібоцкай пушчы.
Арэнда цэлага турыстычнага комплексу "Партызанскі рух Налібоцкай пушчы" будзе каштаваць 1000 рублёў за суткі, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
У комплекс уваходзяць некалькі зямлянак, партызанская сталовая, а таксама вялікая пляцоўка з вогнішчам і сцэнай, дзе можна "праводзіць культурна-масавыя мерапрыемствы".
Гэтае месца, як заявіў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз, выдатна пасуе для гістарычных рэканструкцый і тэматычных мерапрыемстваў: "Антураж дазваляе цалкам заглыбіцца ў ваенную тэматыку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.