TUT.by: затрыманы гендырэктар "Магілёўліфтмаша"

TUT.by: затрыманы гендырэктар "Магілёўліфтмаша"

Сілавікі затрымалі гендырэктара прадпрыемства "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання" і экс-дэпутата Барыса Кавалеўскага, піша TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманне звязанае з карупцыяй і пастаўкамі ліфтаў у Расію.

Сакратарка гендырэктара Алена Доўгушава сказала журналістам, што яе начальнік "ужо каля тыдня на бальнічным". Калі ён вернецца на працу — невядома.

Супрацоўнікі "Магілёўліфтмаша" паведамілі журналістам TUT.by, што затрыманне Кавалеўскага адбылося 4 траўня з доказамі злачынства — гэта значыць, пры атрыманні або перадачы хабару. Таксама ёсць звесткі, быццам па гэтай справе затрымалі 12 чалавек.

У Следчым камітэце журналістам сказалі, што не валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра затрыманне Кавалеўскага. А афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш "не змог пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю" пра затрыманне.

Барысу Кавалеўскаму 57 гадоў. Гендырэктарам холдынгу "Магілёўліфтмаш" ён быў прызначаны ў 2014 годзе. У 2016-2019 гадах быў членам Савета Рэспублікі шостага склікання.

"Магілёўліфтмаш" — вядучы вытворца ліфтавага абсталявання ў СНД. Каля 80% яго прадукцыі ідзе на экспарт. Прадпрыемства выпускае пасажырскія, грузавыя, грузапасажырскія, бальнічныя, катэджныя і нестандартныя ліфты, а таксама пад'ёмнікі, эскалатары, ліфтавае абсталяванне і запасныя часткі для рамонту ды інш. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі